Partner im RedaktionsNetzwerk Deutschland
PodcastsKunstАўдыёкнігі Kamunikat.org
Höre Аўдыёкнігі Kamunikat.org in der App.
Höre Аўдыёкнігі Kamunikat.org in der App.
(16.085)(9.339)
Sender speichern
Wecker
Sleeptimer

Аўдыёкнігі Kamunikat.org

Podcast Аўдыёкнігі Kamunikat.org
Бібліятэка Kamunikat
Аўдыёкнігі ад найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org

Verfügbare Folgen

5 von 361
  • Лявон Крывічанін (Лявон Савёнак) — Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава. Запіскі эмігранта. Чытае Зміцер Бартосік
    Лявон Крывічанін (Лявон Савёнак) — Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава. Запіскі эмігранта. Чытае Зміцер Бартосік Бліскучая сатырычная аповесць аднаго з найлепшых беларускіх фельетаністаў, напісаная неверагодна вобразнай мовай, пра адзін з самых трагічных эпізодаў беларускай гісторыі. Уявіце, што Мікіта Зносак, герой Купалавых «Тутэйшых», патрапіў у Менск пачатку нямецкай акупацыі 1941-га году. Горад, адкуль збеглі савецкія кіраўнікі. Дзе былыя бязбожнікі становяцца апантанымі вернікамі. Дзе нядаўнія законапаслухмяныя грамадзяне рабуюць дзяржаўныя склады. Дзе ўчарашнія «парцейныя» паляць кнігі і партрэты сваіх нядаўніх правадыроў. І каб наш герой усё пабачанае занатаваў неверагодна смачнай жывой мовай! Смех скрозь слёзы вам забяспечаны. Музыка: Таццяна Карпіловіч Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    --------  
    3:36:42
  • Алесь Бяляцкі — Халоднае крыло Радзімы. Частка 2: зацемкі, аўтарскія калонкі. Чытае Зміцер Бартосік
    Алесь Бяляцкі — Халоднае крыло Радзімы. Частка 2: зацемкі, аўтарскія калонкі. Чытае Зміцер Бартосік Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма — успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага. «Халоднае крыло Радзімы» — своеасаблівы працяг кнігі «Асвечаныя беларушчынай», выданне. Некаторыя з эсэ раней публікаваліся ў перыядычным друку. Назву новай кнігі Алесь Бяляцкі тлумачыць наступным чынам: «Назва шматзначная. Чаму крыло “халоднае” — зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай — зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя спадыспаду, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль не грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом». Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    --------  
    5:29:04
  • Алесь Бяляцкі — Халоднае крыло Радзімы. Частка 1: нататкі, успаміны, лісты. Чытае Зміцер Бартосік
    Алесь Бяляцкі — Халоднае крыло Радзімы. Частка 1: нататкі, успаміны, лісты. Чытае Зміцер Бартосік Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма — успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага. «Халоднае крыло Радзімы» — своеасаблівы працяг кнігі «Асвечаныя беларушчынай», выданне. Некаторыя з эсэ раней публікаваліся ў перыядычным друку. Назву новай кнігі Алесь Бяляцкі тлумачыць наступным чынам: «Назва шматзначная. Чаму крыло “халоднае” — зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай — зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя спадыспаду, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль не грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом». Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    --------  
    8:05:55
  • Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 2. Чытае аўтар
    Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 2. Чытае аўтар Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку і стакгольмская кватэра нобэлеўскага ляўрэата 2011 году паэта Тумаса Транстрэмэра… Разам зь пісьменьнікам чытач зможа адчуць зьмены, што адбыліся ў нашай краіне і сьвеце за цэлую чвэрць стагодзьдзя. Эсэ, што ўвайшлі ў кнігу, перакладаліся болей, чым на дваццаць моваў. Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    --------  
    8:36:12
  • Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 1. Чытае аўтар
    Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 1. Чытае аўтар Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку і стакгольмская кватэра нобэлеўскага ляўрэата 2011 году паэта Тумаса Транстрэмэра… Разам зь пісьменьнікам чытач зможа адчуць зьмены, што адбыліся ў нашай краіне і сьвеце за цэлую чвэрць стагодзьдзя. Эсэ, што ўвайшлі ў кнігу, перакладаліся болей, чым на дваццаць моваў. Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    --------  
    7:24:51

Weitere Kunst Podcasts

Über Аўдыёкнігі Kamunikat.org

Аўдыёкнігі ад найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org
Podcast-Website

Hören Sie Аўдыёкнігі Kamunikat.org, Fiete Gastro - Der auch kulinarische Podcast und viele andere Podcasts aus aller Welt mit der radio.at-App

Hol dir die kostenlose radio.at App

  • Sender und Podcasts favorisieren
  • Streamen via Wifi oder Bluetooth
  • Unterstützt Carplay & Android Auto
  • viele weitere App Funktionen
Rechtliches
Social
v7.4.0 | © 2007-2025 radio.de GmbH
Generated: 1/22/2025 - 11:01:27 AM